. XIX Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў "Тэатральны куфар, БДУ", 4-7 снежня, 2025
XIX Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў
«Тэатральны куфар, БДУ»,
4-7 снежня, 2025
Завяршыўся фестываль тэатральнага мастацтва БДУ «Тэтралыны куфар БДУ». Мы гатовыя падвесці вынікі:
Лепшая жаночая роля, лепшая харэаграфія — Кацярына Танайка ў спектаклі «Не мая віна», Тэатр філалагічнага факультэта (БДУ).
Лепшы акцёр — Антон Кукета ў спектаклі «Карткі для Э.», Тэатр «Атмасфера», Магілёў.
Лепшая рэжысура — Ганна Суліма за спектакль «Тэма з варыяцыямі/Канцэрт», Тэатр дакументальных фільмаў (БДУКІ).7
За вернасць традыцыям — «Не пакідай мяне», Тэатр «Пілігрым», Полацк.
За жывую каштоўнасць беларускага мовы — «Сымон-музыка». «Шлях да чытача», Тэатр «Жывыя словы» (БДУ).
Гран-пры: «Не мая віна», Тэатр «На філфаке» (БДУ).
«Тэтральны куфар БДУ» подошел к концу. Мы готовы подвести итоги:
Лучшая женская роль, лучшая хореография – Екатерина Танайко в спектакле «Не моя вина», театр на филфаке (БГУ).
Лучшая мужская роль – Антон Кукето в спектакле «Карточки для Э.». Театр «Атмосфера» Могилёв.
Лучшая режиссура – Анна Сулима за спектакль «Тема с вариациями/концерт», театр документа (БГУКИ)
Лучший актёрский дуэт – Александра Карпусенко и Артём Емельянов за роли Лоры Уингфилд и Джима О’Коннора в спектакле стеклянный зверинец, театр на балконе БГУ.
За верность традициям – спектакль «Не покидай меня», театр «Пилигрим», Полоцк.
За живое значение белорусского языка – спектакль ««Сымон-Музыка». Путь к читателю», театр «Жывое слова» (БГПУ).
Гран-при – спектакль «Не моя вина», театр «На филфаке» (БГУ).
Вынікі падведзены,
пераможцы ўзнагароджаны, настаў час
даведацца, як жа ўсё ж такі размеркаваліся
месцы ўсіх удзельнікаў фестывалю ў рэйтынгу
галасавання гледачоў:
Зводная інфармацыя:
1. Народны музычна-драматычны тэатр "На філфаку" (БДУ) - 4.82 2. Народны студэнцкі драматычны тэатр "На балконе" (БДУ) - 4.8 3. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр "Пілігрым" - 4.68
4. Тэатр дакумента (БДУКіМ) — 4.438
5. Тэатр «Атмасфера» (Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў) - 4.123 6. Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» (БДПУ імя Максіма Танка) - 3.74 Усе калектывы паказалі неверагодныя спектаклі і прарабілі вялікую працу. Яны не проста прадставілі, яны пражылі кожную ролю
Итоги подведены,
победители награждены, настало время
узнать, как же всё-таки распределились
места всех участников фестиваля в рейтинге
зрительского голосования:
Сводная информация:
1. Народный музыкально-драматический театр «На филфаке» (БГУ) — 4.82 2. Народный студенческий драматический театр «На балконе» (БГУ) — 4.8 3. Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь народный театр «Пилигрим» — 4.68
4. Театр документа (БГУКИ) — 4.438
5. Театр «Атмосфера» (Могилевский
государственный колледж искусств) — 4.123 6. Народный литературный театр «Жывое слова» (БГПУ им. Максима Танка) — 3.74 Все коллективы показали невероятные спектакли и проделали большую работу. Они не просто представили, они прожили каждую роль.
Паважаныя ўдзельнікі і госці Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ–2025»!
На працягу дзевятнаццаці гадоў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з гонарам сустракае маладыя таленты, для якіх «Тэатральны куфар» стаў прасторай сустрэч, мастацкага дыялогу і творчых адкрыццяў. Фестываль традыцыйна аб’ядноўвае на сваіх пляцоўках найлепшыя студэнцкія і моладзевыя тэатры Беларусі, і менавіта іх удзел надае форуму асаблівую атмасферу, шчырасць і непаўторную энергетыку.Сёлета мы сапраўды адкрываем новыя гарызонты. Разам з беларускімі калектывамі, якія штогод пацвярджаюць высокі творчы ўзровень, мы сардэчна вітаем спецыяльных гасцей з Грузіі —
Дзяржаўнага прафесійнага тэатра кінаакцёра імя Міхаіла Туманішвілі. Пастаноўка з удзелам выбітнай актрысы, Заслужанай артысткі Грузіі Нінэлі Чанкветадзэ, завершыць фестывальную праграму і стане яго яскравым фінальным акцэнтам.
У 2025 годзе «Тэатральны куфар» аднаўляе працу міжнароднага журы, якое не толькі ацэніць конкурсныя працы, але і правядзе майстар-класы і прафесійныя ансультацыі. Адукацыйны складнік традыцыйна з’яўляецца важнай часткай нашай місіі — падтрымліваць творчыя пошукі моладзі і развіваць культурны дыялог паміж краінамі і тэатральнымі школамі.
Асаблівасцю фестывалю застаецца традыцыя глядацкага галасавання, менавіта якое вызначае ўладальніка Гран-пры. І гэта, напэўна, найлепшае пацвярджэнне таго, што тэатр існуе ў жывой сустрэчы — паміж сцэнай і залай, паміж артыстамі і публікай, якая прыйшлі падзяліць з імі эмоцыю.
Жадаем удзельнікам яркіх творчых адкрыццяў, гледачам — моцных уражанняў, а журы — плённай працы! Няхай «Тэатральны куфар, БДУ–2025» стане для кожнага з нас святам, крыніцай натхнення і новых магчымасцяў!
Уладзімір Макарэвіч,
Начальнік упраўлення па справах культуры БДУ Заслужаны дзеяч культуры Беларусі
ад імя арганізацыйнага камітэта
Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і моладзевых тэатраў
«Тэатральны куфар, БДУ–2025» г. Мінск, Беларусь
ЖУРЫ
1. Старшыня журы - Эдманд Джумары (Албанія)
Прадзюсар у галіне візуальных і перфарматыўных мастацтваў, фестывальны дырэктар. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра Міжземнаморскага тэатра (Тырана, Албанія) і дырэктар міжнародных фестываляў «ALBAMONO» і «Butrinti Summer Festival». Працуючы ў культурнай сферы з 1976 года, ён рэалізаваў мноства міжнародных праектаў і быў членам журы, экспертам і членам адборных камісій фестываляў у Еўропе, Азіі і на Блізкім Усходзе.
2. Член журы - Дзіна Тыцюк (Беларусь)
Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, вядучы педагог па рыторыцы і культуры маўлення. Спецыяліст у галіне сцэнічнай мовы, кансультант для беларускіх тэлеканалаў і радыёстанцый. Пастаянны член журы міжнародных конкурсаў і фестываляў, аўтар і вядоўца майстар-класаў па культуры маўлення, голасу і рыторыцы для прафесійных супольнасцяў.
3. Член журы - Іоане (Вано) Хуцышвілі (Грузія)
Тэатральны рэжысёр, педагог. Дырэктар Дзяржаўнага тэатра кінаакцёра імя Міхаіла Туманішвілі. Член журы і эксперт міжнародных тэатральных фестываляў і камісій, кіраўнік магістарскай праграмы па рэжысуры і акцёрскім майстэрстве ў Дзяржаўным універсітэце Іллі. Яго прафесійны шлях ахоплівае рэжысуру, выкладанне, кіраўніцтва праграмамі і супрацоўніцтва з буйнымі культурнымі ўстановамі Грузіі і замежжа.
4. Член журы - Жале Карабекір (Турцыя)
Тэатральны рэжысёр, драматург і перакладчыца. Заснавальніца і мастацкая кіраўніца Tiyatro Boyalı Kuş — аднаго з вядучых незалежных тэатраў Турцыі. Стварыла шэраг пастановак, прадстаўленых у краіне і за мяжой; яе праца ахоплівае рэжысуру, выкладанне і даследаванні.
Лаўрэатка некалькіх прэмій, удзельніца журы, ментар і партнёр у міжнародных тэатральных праектах па ўсёй Еўропе і за яе межамі.
ПРАГРАМА
4/12/2024 (чацвер)
18:00, Драматычны тэатр Беларускай Арміі (вул. Чырвонаармейская, 3.
Адкрыццё фестывалю
Сп.“Не пакідай мяне…” (Аляксей Дудараў, рэж. Вера Кісялёва)
Тэатр "Пілігрым" (Полацкі гарадскі Палац культуры)
105 хв., рус.
Пачатак Беларускай наступальнай аперацыі. 1944 год. Франтавік-разведчык капітан Міхасёў атрымлівае пад сваё камандаванне спецразведгрупу з чатырох байцоў. Сустрэча з байцамі прыводзіць суровага капітана ў шок. Перад ім - чатыры юныя дзяўчыны, якія па заданні штаба павінны быць закінуты ў тыл ворага. Міхасёву трэба будзе падрыхтаваць за 20 дзён байцоў да задання асаблівай важнасці. Разведчыцам пад выглядам акторак неабходна пракрасціся на варожую тэрыторыю, выступіць перад фашыстамі, усыпіць іх пільнасць і знішчыць вузел сувязі войска “Вайсрос”. Капітан спрабуе адмовіцца ад дадзенага задання, але ў выніку рыхтуе дзяўчат да яго, з болем усведамляючы, што яно, хутчэй за ўсё, апошняе ў іх жыцці. Міхасёў сыходзіць з дзяўчатамі на спецзаданне як бацька з чатырма дочкамі. Заданне выканана коштам жыццяў…
Рэгістрацыя: https://forms.gle/fDSuDqy3Z7PDCouh6
5/12/2024 (пятніца)
18:00, Ліцэй ім.Ф.Э.Дзяржынскага БДУ (вул.Ульянаўская, 8):
Сп. “Сымон-музыка. Шлях да чытача” (Паводле Якуба Коласа, аўт.п’есы Алесь Мойскі, рэж.Алесь Мойскі і Алеся Сівохіна)
Літаратурны тэатр "Жывое слова" (БДПУ імя М. Танка)
30 хв., бел.
Сёлета споўнілася 100 гадоў з моманту выдання кнігі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Аднаактовы спектакль Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” пад назвай “Сымон-музыка. Шлях да чытача” – гэта не пераказ паэмы класіка беларускай літаратуры, а фантазія на тэму гісторыі яе стварэння. Акрамя персанажаў з арыгінальнай кнігі героямі пастаноўкі з’яўляюцца сам аўтар, рэдактары, выдаўцы і крытыкі, з якімі ён сутыкаўся падчас працы над творам. З аднаго боку гэта фантазія, а з іншага – нон-фікшн, заснаваны на рэальных дакументальных фактах і даследаваннях беларускімі навукоўцамі розных рэдакцый паэмы, якая ў 1910–1920-х гадах была згублена, скрадзена, канфіскавана... Удзельнікі тэатра прапануюць прайсці пакручастым шляхам гэтай дэтэктыўнай гісторыі скрозь чырвоныя алоўкі цэнзараў і крытыку літаратуразнаўцаў, якім ішоў Якуб Колас усё жыццё.
Рэгістрацыя: https://forms.gle/GEVSdXVQgbp5jFzQ9
-------
18:00, Арт-прастора БДУ (вул.Кастрычніцкая, 10)
Сп. “Шкляны звярынец” (Тэнэсі Ўільямс, рэж. Дар'я Ўсціновіч)
Драматычны тэатр "На балконе" (БДУ)
65 хв., рус.
Амерыка 1930-х гадоў, часы Вялікай дэпрэсіі, сям'я Вінгфілд змагаецца з галечай у малюсенькай кватэры. Малады Том працуе ў абутковым магазіне, марыць стаць паэтам і ўбачыць свет. Яго бацька даўно кінуў сям'ю, Том застаўся адзіным карміцелем. А яго сястра Лора - калека, хаваецца ад рэальнасці ў свеце сваіх шкляных фігурак.
Маці Тома моліць яго знайсці Лоры жаніха. Том запрашае на вячэру калегу Джыма, у якога Лора была закахана ў школе. Вечар напоўнены адкрыццямі: Лора раскрывае душу, ён нават цалуе яе - з'яўляецца надзея на шчасце. Але Джым прызнаецца, што заручаны з другой. У лютасці маці абвінавачвае ва ўсім Тома, і ён назаўжды пакідае дом.
Праз некаторы час Том усведамляе, што здзейсніў непапраўную памылку, якая разбурыла іх жыцці.
Рэгістрацыя: https://forms.gle/B2sJBVfnes8nD69UA
-------
20:00, Ліцэй ім.Ф.Э.Дзяржынскага БДУ (вул.Ульянаўская, 8):
Сп. "Не мая віна" (аўт. і рэж.Кацярына Тананайка)
Музычна-драматычны тэатр "На філфаку" (БДУ)
50 хв., пласт.
Свет закаханых вельмі далікатны нават для вонкавых акалічнасцяў, але што калі гэты мір пачынае раз'ядаць знутры? Што адбываецца з людзьмі, калі трапятанне і лёгкасць адносін паступова пераходзіць у руціну; калі пачынаеш бачыць у чалавеку толькі негатыўныя якасці; калі цябе пачынаюць душыць і прыніжаць? Усярэдзіне пачынаюць бурліць эмоцыі: каханне, нянавісць, страх, сумневы, абыякавасць - якія ўвесь час змяняюць адзін аднаго і змешваюцца так моцна, што ты не можаш зразумець, што адчуваеш і ці адчуваеш наогул. Адносіны ўжо не прыносяць лёгкасць, яны падобныя да кругазвароту з паўтаральных падзей, якія кадрамі змяняюць адна адну.
Адзіным спосабам выхаду застаецца разарваць гэтае кола, але ці здольны на гэта чалавек?!...
Рэгістрацыя: https://forms.gle/LSLM8z4gTaLKLLUq6
-------
6/12/2024 (субота)
16:00, Ліцэй ім.Ф.Э.Дзяржынскага БДУ (вул.Ульянаўская, 8):
"Карткі для Э." (Паводле п’есы Рыты Кадацкай, рэж.Вольга Бялова)
Тэатр "Атмасфера" (Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў)
45 хв., рус.
У цэнтры спектакля – сучасная сям'я: мама, тата, палюбоўніца таты, палюбоўнік мамы, прыгожая сяброўка, крыху вар'ятка бабуля і дзіця, якое ў гэтым сямейным і жыццёвым хаосе спрабуе разабрацца і адказаць на пытанні: “Хто ён такі?”, "Хто каго любіць?", "Што такое каханне?" і “Ці можна захаваць сям'ю?”.
Усе падзеі, якія адбываюцца, вы ўбачыце вачыма маленькага хлопчыка. Але гэта незвычайны персанаж: гэта мужчына-хлопчык, які крыху памятае сваё мінулае, як паміраў 70-гадовым старым, а зараз ён толькі пачынае ўсведамляць сябе асобай і спрабуе разабрацца ў складаным свеце дарослых.
Рэгістрацыя: https://forms.gle/FCwQC863ia5qAoNc7
------
20:00, Ліцэй ім.Ф.Э.Дзяржынскага БДУ (вул.Ульянаўская, 8):
“Тэма з варыяцыямі/канцэрт” (Па матывах Уладзіміра Маякоўскага, рэж. Ганна Суліма)
Тэатр дакумента Ганны Суліма (БДУКіМ)
60 хв., рус.
Канцэрт "ТЭМА З ВАРЫЯЦЫЯМІ" заснаваны на паэтычнай і дакументальнай спадчыне рускага паэта Ўладзіміра Маякоўскага. Прадстаўленае відовішча ўяўляе сабой сучаснае асэнсаванне спадчыны паэта, яго ўкладу ў культуру і мастацтва.
У драматургію канцэрта ўплецены нумары рознай жанравай накіраванасці на вершы Ў. Маякоўскага, на падставе дзённікавых запісаў аўтара, а таксама яго сучаснікаў (Л. Брык, О.Брыка, С. Ясеніна, Д.Бурлюка, Ю. Алеша). "ТЭМА З ВАРЫЯЦЫЯМІ" - творчая імправізацыя і сучасная інтэрпрэтацыя ў жанры эстраднага канцэрта.
Рэгістрацыя: https://forms.gle/z3cMUQDSBD2cDQSq7
-------
7/12/2024 (нядзеля)
18:00, Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў (пр.Незалежнасці, 25)
Закрыццё фестывалю.
Спецыяльны госць: сп. “Доўгі дзень сыходзіць у ноч” (Юджын О’Ніл, інсц. і рэж. Дзмітрый Траяноўскі)
Дзяржаўны прафесійны тэатр кінаакцёра ім. Міхаіла Туманішвілі (Грузія)
100 хв., груз. з перакладам на рус.
Знакамітая п'еса Юджына О'Ніла распавядае пра адзін доўгі дзень з жыцця сям'і Тайрон. У глыбока інтымных і кранальных сцэнах пераплятаюцца каханне і нянавісць, праўда і хлусня, глыбокі боль і туга па свабодзе. Наша пастаноўка ўздымае актуальныя пытанні: што разбурае сям'ю? Чаму дом часам ператвараецца ў турму? І ці можам мы існаваць без сямейных сувязяў?
Рэгістрацыя: https://forms.gle/f4TuS8wv7Z7GMRks9
-------
Тэатральны куфар БДУ вяртаецца ў Мінск
ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР, БДУ–2025: адкрываем новыя гарызонты!
З 4 па 7 снежня 2025г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правядзе 19-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны куфар, БДУ”. У гэтыя дні Мінск традыцыйна стане кропкай прыцягнення творчых ды імклівых маладых тэатральных калектываў.
У праграме — спектаклі беларускіх студэнцкіх і моладзевых тэатраў, якія пакажуць драматычныя і пластычныя работы, сучасныя інтэрпрэтацыі класікі і аўтарскія пастаноўкі. Гэтым разам фестываль асабліва ўсцешвае вяртаннем міжнародных удзельнікаў.
Галоўным акцэнтам стане выступ спецыяльнага госця з Грузіі — Дзяржаўнага прафесійнага тэатра кінаакцёра імя Міхаіла Туманішвілі са спектаклем “Доўгі дзень сыходзіць у ноч” (Юджын О’Ніл, інсцэніроўка і пастаноўка Дзмітрыя Траяноўскага). Галоўную ролю выконвае найвядомейшая актрыса тэатра і кіно, Заслужаная артыстка Грузіі, Нінэлі Чанкветадзэ. Спектакль будзе прадстаўлены на цырымоніі закрыцця 7 снежня а 18:00 у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў і стане сапраўднай падзеяй для ўсіх аматараў сучаснага тэатра.
У 2025 годзе фестываль аднаўляе працу міжнароднага журы, у склад якога ўвойдуць выбітныя тэатральныя эксперты з розных краін. Члены журы таксама правядуць майстар-класы і прафесійныя кансультацыі для ўдзельнікаў фестывалю. Гэтая адукацыйная праграма стане важнай часткай “Куфра”, падкрэсліваючы яго місію — развіццё творчага патэнцыялу моладзі і міжнароднага супрацоўніцтва.
Лёс галоўнага прыза “Тэатральнага куфра, БДУ” па традыцыі вызначаць гледачы шляхам галасавання пасля прагляду спектакля па 5-бальнай шкале.
Фестываль адкрывае ўладальнік гран-пры леташняга фестывалю Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр “Пілігрым” з Полацка спектаклем “Не пакідай мяне…” паводле п’есы Аляксея Дударава, які адбудзецца 4 снежня а 18-й гадзіне ў Драматычным тэатры Беларускай Арміі.
Поўная праграма фестывалю даступная на сайце tkufar.by .
Усе паказы — бясплатныя, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя праз сайт фестывалю.
Даведка.
Фестываль «Тэатральны куфар, БДУ» праводзіцца з 2004 года. За гады існавання ў ім удзельнічалі больш за 250 тэатраў з 65 краін. У 2025 годзе “Куфар” працягвае ўмацоўваць статус міжнароднай пляцоўкі для культурнага дыялогу, творчых сустрэч і прафесійнага росту маладых акцёраў і рэжысёраў.
Праграма і рэгістрацыя: http://tkufar.by/
Даведкі: +375 17 2597226
FB/VK/Instagram: teatralny.kufar
#teatralnykufar2025 #тэатральныкуфар2025
Teatralny Kufar International Festival of Student and Young Professional Theatres
4-7.12.2025
Dear participants and guests of the International Festival of Student and Young Professional Theatres
Teatralny Kufar, BSU–2025!
For nineteen years, the Belarusian State University has been proudly inviting young talents for whom Teatralny Kufar has become a space of encounters, artistic dialogue, and creative discoveries. The Festival traditionally unites on its stages the best student and youth theatres of Belarus, and it is their participation that gives the forum its special atmosphere, sincerity, and unique energy.
This year we are truly opening new horizons. Alongside the Belarusian companies, which annually confirm their high artistic level, we warmly welcome our special guest from Georgia — the Tumanishvili Film Actors’ Theatre. The production featuring the outstanding actress, Honored Artist of Georgia Nineli Chankvetadze, will conclude this festival program and will become its vivid final highlight.
In 2025, Teatralny Kufar restores the work of the international jury, which will not only evaluate the competition productions but also conduct workshops and professional consultations. The educational component has always been an important part of our mission — to support the creative search of young people and to foster cultural dialogue between countries and theatrical schools.
A distinctive feature of the Festival remains the tradition of audience voting, which will determine the Grand Prix winner. And this is, perhaps, the best confirmation that theatre exists in a living encounter — between the stage and the auditorium, between the artists and the spectators who come to share emotion with them.
We wish bright creative discoveries to the participants, strong impressions to the audience, and productive work to the jury! May Teatralny Kufar, BSU–2025 become a celebration, a source of inspiration, and new opportunities for each of us!
Uladzimir Makarevitch
Chief of the BSU Cultural Affairs Department
Honored Cultural Worker of Belarus
on behalf of the Organizing Committee
of the International Festival of Student and Young Professional Theatres.
Uladzimir Makarevitch
Chief of the BSU Cultural Affairs Department Honored Cultural Worker of Belarus
on behalf of the Organizing Committee
of the International Festival of Student and Young Professional Theatres Teatralny Kufar, BSU–2025
Minsk, Belarus
P R O G R A M
December 4, 2024 (Thursday)
18:00, Drama Theatre of the Belarusian Army (3, Čyrvonaarmiejskaja St.)
Opening of the Festival
“Don’t Leave Me…”
(Aliaksei Dudarau, dir. Vera Kisialiova)
Piligrim Theatre (Polatsk City Palace of Culture) 105 min., Rus. The beginning of the Belarusian Offensive Operation. 1944. Frontline intelligence officer
Captain Mikhasiou receives under his command a special reconnaissance group of four fighters. Meeting the fighters shocks the strict captain. In front of him there are four young girls who, under the assignment of the headquarters, must be sent into the enemy’s rear. Mikhasiou must prepare the fighters for a mission of special importance in 20 days. The scouts, disguised as actresses, must infiltrate enemy territory, perform for the fascists, lull their vigilance, and destroy the communication hub of the Wehrmacht’s “Weissruss” army group. The captain tries to refuse the assignment, but eventually prepares the girls for it, painfully realizing that it is most likely the last mission of their lives…
December 5, 2024 (Friday)
18:00, BSU Lyceum (8, Uĺjanaŭskaja St.)
“Symon the Musician. The Path to the Reader”
(Based on Yakub Kolas, play by Ales Mojski, dir. Ales Mojski & Alesia Sivokhina)
Zhyvoe Slova Literary Theatre (M. Tank BSPU) 30 min., Bel.
This year marks 100 years since the publication of the book “Symon the Musician” by the National
Poet of Belarus Yakub Kolas. The one-act performance of the Zhyvoe Slova Literary Theatre titled “Symon the Musician. The Path to the Reader” is not a retelling of the classic poem of Belarusian literature, but a fantasy on the theme of its creation. Along with characters from the original book, the production features the author himself, editors, publishers, and critics with whom he interacted during his work on the piece. On the one hand, it is a fantasy; on the other hand, it is non-fiction based on real documentary facts and research by Belarusian scholars into different versions of the poem, which in the 1910s – 1920s was lost, stolen, confiscated…
The theatre’s participants invite the audience to follow the winding path of this detective story through the red pencils of censors and the criticism of literary scholars, which Yakub Kolas faced throughout his life.
18:00, BSU Art Space (10, Kastryčnickaja St.) — for general audience
“The Glass Menagerie”
(Tennessee Williams, dir. Darya Ustsinovich). Premiere!
Na Balkone Drama Theatre (BSU) 65 min., Rus.
America, the 1930s, the time of the Great Depression. The Wingfield family struggles with poverty in a tiny apartment. Young Tom works in a shoe warehouse, dreams of becoming a poet, and
seeing the world. His father left the family long ago, and Tom became the only breadwinner. His sister Laura is disabled and hides from reality in the world of her glass figurines.
Tom’s mother begs him to find a suitor for Laura. Tom invites his colleague Jim to dinner — Laura had a crush on him in school. The evening is full of revelations: Laura opens her soul, he even kisses her
— hope appears. But Jim confesses that he is engaged to another woman. Furious, the mother blames everything on Tom, and he leaves the home forever.
Some time later, Tom realizes that he made an irreparable mistake that destroyed their lives.
20:00, BSU Lyceum (8, Uĺjanaŭskaja St.)
“Not My Fault”
(Written & dir. Katsiaryna Tananaika)
Na Filfake Musical Drama Theatre (BSU) 50 min., non-verbal
The world of two people in love is very fragile even for external circumstances — but what happens when this world begins to corrode from within? What happens when tenderness and lightness gradually turn into routine; when you begin to see only negative traits in the person next to you; when you start being strangled and diminished? Inside, emotions begin to boil: love, hatred, fear, doubt, indifference — constantly replacing one another and mixing so intensely that you cannot understand what you feel, or whether you feel anything at all. The relationship no longer brings lightness; it becomes a cycle of repetitive events flashing like frames one after another.
The only way out is to break this circle — but is a person capable of doing so?
December 6, 2024 (Saturday)
16:00, BSU Lyceum (8, Uĺjanaŭskaja St.)
“Cards for E.”
(Based on Rita Kadatskaya, dir. Volha Bialova)
Atmosphera Theatre
(Mogilev State College of Arts) 45 min., Rus.
At the centre of the performance is a modern family: mother, father, the father’s mistress, the mother’s lover, a beautiful friend, a somewhat eccentric grandmother, and a child who tries to understand this family and life chaos and answer the questions: “Who am I?”, “Who loves whom?”, “What is love?” and “Is it possible to keep a family together?”All events unfold through the eyes of a little boy. But he is an unusual character: he is a man-child who vaguely remembers his past, how he died as a 70-year- old man, and now he is only beginning to become aware of himself and trying to understand the complicated world of adults.
18:00, BSU Art Space (10, Kastryčnickaja St.)
for festival participants
“The Glass Menagerie”
(Tennessee Williams, dir. Darya Ustsinovich). Premiere!
Na Balkone Drama Theatre (BSU) 65 min., Rus.
America, the 1930s, the time of the Great Depression. The Wingfield family struggles with poverty in a tiny apartment. Young Tom works in a shoe warehouse, dreams of becoming a poet, and
seeing the world. His father left the family long ago, and Tom became the only breadwinner. His sister Laura is disabled and hides from reality in the world of her glass figurines
Tom’s mother begs him to find a suitor for Laura. Tom invites his colleague Jim to dinner — Laura had a crush on him in school. The evening is full of revelations: Laura opens her soul, he even kisses her
— hope appears. But Jim confesses that he is engaged to another woman. Furious, the mother blames everything on Tom, and he leaves the home forever.
Some time later, Tom realizes that he made an irreparable mistake that destroyed their lives.
20:00, BSU Lyceum (8, Uĺjanaŭskaja St.)
“Theme with Variations / Concert”
(Based on Vladimir Mayakovsky, dir. Hanna Sulima) Documentary Theatre (BSU of Culture and Arts) 60 min., Rus.
The concert “Theme with Variations” is based on the poetic and documentary heritage of Russian poet Vladimir Mayakovsky. The performance represents a contemporary interpretation of the poet’s legacy, his contribution to culture and art.
The dramaturgy of the concert interweaves numbers of various genres based on Mayakovsky’s poetry, diary entries of the author, as well as texts by his contemporaries (L. Brik, O. Brik, S. Yesenin, D. Burliuk, Yu. Olesha).
“Theme with Variations” is a creative improvisation and a contemporary interpretation in the genre of a stage concert.
December 7, 2024 (Sunday)
18:00, Republican Palace of Culture of Trade Unions (25, Niezaliežnasci Ave.)
Closing Ceremony of the Festival
“Long Day’s Journey Into Night”
(Eugene O’Neill, adaptation & dir. Dmitry Troyanovsky)
Tumanishvili Film Actors’ Theatre (Georgia) 100 min., Georg. with Rus. translation
Eugene O’Neill’s famous play unfolds over a single long day in the life of the Tyrone family. In profoundly intimate and moving scenes, love and hatred, truth and lies, deep pain and the longing for freedom intertwine.
Our production raises pressing questions: What destroys a family? Why does a home sometimes turn into a prison? And can we exist without the bonds of family relationships?
Teatralny Kufar, BSU–2025
Minsk, Belarus.
Каталог для скачивания и чтения:
https://8s.by/893 eng.program;
https://8s.by/894 бел.праграма;
https://8s.by/895 воркшопы.
«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР БДУ»
ХIX. ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ТЭАТРАЎ